Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лазіць, ✂; незак.

  1. Чапляючыся за што-н., узбірацца на што-н.

    • Л. па дрэвах.
  2. Пранікаць куды-н. паўзком, сагнуўшыся.

    • Л. пад стол.
  3. Уваходзіць у што-н. вадкае.

    • Л. у ваду.
  4. Забірацца праз што-н. унутр.

    • Л. у хату праз вокны.
  5. Прабірацца куды-н. скрытна, крадучыся.

    • Л. у чужы сад.
  6. Рукой шукаць, намацваць.

    • Л. па кішэнях.

|| наз. лажанне, ✂.

лазня, ✂, ж.

  1. Спецыяльнае памяшканне, дзе мыюцца і парацца.

    • Пабудаваць новую лазню.
  2. Мыццё ў такім памяшканні (разм.).

    • Пасля малацьбы добра схадзіць і ў лазню.
  3. перан. Наганяй, праборка (разм.).

◊

  • Даць (задаць) лазні (разм.) — даць наганяй, строгую вымову.

|| памянш. лазенька, ✂.

|| прым. лазневы, ✂.

лазняк, ✂, м.

Кусты лазы, лазовы зараснік.

  • Буяў густы л.

|| прым. лазняковы, ✂.

лазурак, ✂, м.

Сінька для бялізны.

лазурыт, ✂, м.

Мінерал сіняга колеру; выкарыстоўваецца для дробных вырабаў, упрыгожанняў, прыгатавання фарбаў (ультрамарыну).

|| прым. лазурытавы, ✂.

лазутчык, ✂, м. (уст.).

Разведчык (звычайна ў тыле праціўніка).

  • Паслаць лазутчыка.

|| ж. лазутчыца, ✂.

|| прым. лазутчыцкі, ✂.