Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кігікаць, ; незак.

Пра кнігавак: абзывацца гукамі, падобнымі на «кігі».

|| аднакр. кігікнуць, .

|| наз. кігіканне, .

кідальнік, , м.

Спартсмен, які кідае дыск, кап’ё, молат і інш.

|| ж. кідальніца, .

|| прым. кідальніцкі, .

кідальны, .

Прызначаны для кідання.

  • Кідальныя спартыўныя прылады.

кідацца, ; незак.

  1. гл. кінуцца.

  2. чым. Кідаць у каго-, што-н. або адзін у аднаго.

    • К. снежкамі.
  3. перан., кім-чым. Нядбайна адносіцца да каго-, чаго-н., не шанаваць каго-, што-н. (разм.).

    • К. добрымі працаўнікамі.
    • Нельга к. грашамі.
  4. Жыць у пастаянных клопатах, у горы, бедна, гадавацца без належнага догляду (разм.).

    • Цэлае лета кідаецца селянін: то ў полі, то на гаспадарцы.
    • Так і кідаецца бедная сірата без бацькоў.

  • Асою ў вочы кідацца (разм. неадабр.) — быць вельмі назойлівым.

кідаць, ; незак.

  1. гл. кінуць.

  2. Складаць у стог (сена, салому).

    • К. стог.

|| наз. кіданне, .

кідкі, .

  1. Які рэзка кідаецца ў вочы; яркі.

    • Кідкая сукенка.
  2. Ахвочы, схільны да чаго-н.; падатлівы.

    • Не вельмі к. на размовы.

|| наз. кідкасць, .

кіёк, , м.

Невялікі кій; тое, што і кій.

  • Абаперціся на к.

|| памянш. кіёчак, .

|| прым. кіёчны, .

кіёск, , м.

Невялікая лёгкая будыніна для дробнага гандлю.

  • Газетны к.

кізіл, , м.

Паўднёвае дрэва або куст з сакавітымі кіславата-салодкімі пладамі, а таксама самі плады гэтай расліны.

|| прым. кізілавы, і кізільны, .

кізяк, , м.

Гной з дамешкай саломы, які ў паўднёвых краінах высушваецца ў выглядзе цаглін і скарыстоўваецца як паліва.

|| прым. кізяковы, .

  • К. дым.