кідацца, ; незак.

  1. гл. кінуцца.

  2. чым. Кідаць у каго-, што-н. або адзін у аднаго.

    • К. снежкамі.
  3. перан., кім-чым. Нядбайна адносіцца да каго-, чаго-н., не шанаваць каго-, што-н. (разм.).

    • К. добрымі працаўнікамі.
    • Нельга к. грашамі.
  4. Жыць у пастаянных клопатах, у горы, бедна, гадавацца без належнага догляду (разм.).

    • Цэлае лета кідаецца селянін: то ў полі, то на гаспадарцы.
    • Так і кідаецца бедная сірата без бацькоў.

  • Асою ў вочы кідацца (разм. неадабр.) — быць вельмі назойлівым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)