Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кураслеп, , м.

Народная назва шматгадовай травяністай расліны сямейства казяльцовых з жоўтымі кветкамі.

  • Расцвіў к.

|| прым. кураслепны, .

куратар, , м. (кніжн.).

Асоба, якой даручана назіранне за кім-, чым-н.

|| прым. куратарскі, .

куратнік, , м.

Памяшканне для курэй.

кураціна, , ж.

Мяса курыцы як ежа.

курган, , м.

Высокі старадаўні магільны насып.

  • Скіфскі к.

|| прым. курганны, .

курдзюк, , м.

Тлушчавае адкладанне ля хваста ў некаторых парод авечак.

|| прым. курдзючны, .

  • Курдзючныя авечкі.

курды, , м.

Народ іранскай моўнай групы, які жыве ў Іране, Турцыі, Іраку, іншых краінах Блізкага Усходу і часткова ў Расіі.

|| ж. курдзянка, .

|| прым. курдскі, .

кур’ер, , м.

  1. Пасыльны ва ўстанове, які разносіць дзелавыя паперы.

  2. Службовая асоба, якая развозіць спешныя дзяржаўныя даручэнні.

    • Дыпламатычны к.

|| прым. кур’ерскі, .

  • Кур’ерскія даручэнні.

  • Кур’ерскі поезд — пасажырскі поезд самай высокай скорасці.

кур’ёз, , м.

Недарэчны выпадак, смешнае здарэнне.

кур’ёзны, .

Смешны, забаўны.

  • К. выпадак.

|| наз. кур’ёзнасць, .