Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кулінарыя, ✂, ж.

  1. Майстэрства прыгатавання ежы.

    • Курсы кулінарыі.
  2. Магазін гатовых страў і харчовых паўфабрыкатаў.

|| прым. кулінарны, ✂.

куліса, ✂, ж. (спец.).

Бакавы шчыт у тэатральнай дэкарацыі.

  • Мяккая к. (у выглядзе заслоны).
  • За кулісамі (за сцэнай у тэатры; таксама перан. тайна).
  • За кулісы (за сцэну).

|| прым. кулісны, ✂.

куліч, ✂, м.

Салодкі здобны пірог цыліндрычнай формы.

|| прым. кулічны, ✂.

  • Кулічнае цеста.

кулон​1, ✂, м.

Жаночае ўпрыгожанне з каштоўных камянёў ці інш. матэрыялу, якое носяць на ланцужку на шыі.

|| прым. кулонны, ✂.

кулон​2, ✂, м.

Адзінка вымярэння колькасці электрычнасці, электрычнага зараду ў Міжнароднай сістэме адзінак.

кулуары, ✂.

  1. Памяшканне па-за залай пасяджэння (у парламенце, на з’ездзе і пад.).

  2. перан. Аб неафіцыйных размовах у дасведчаных палітычных, грамадскіх колах (кніжн.).

    • Вядома з кулуараў.

|| прым. кулуарны, ✂.

  • Кулуарныя размовы.

куль​1, ✂, м.

Тоўсты сноп адборнай саломы, якая звычайна ідзе на стрэхі.

|| прым. кулявы, ✂.

  • Кулявая салома.

куль​2, ✂, м.

Задняя частка рыбалоўнай снасці (невада, жака і пад.) у выглядзе вузкага доўгага мяшка, куды трапляе рыба пры лоўлі.

|| прым. кульковы, ✂.

кульба, ✂ і кульбака, ✂, ж.

Палка з загнутым верхнім канцом для апоры пры хадзьбе.

кульгавець, ✂; незак.

Станавіцца кульгавым.