Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дружалюбны, .

Па-сяброўску настроены.

  • Дружалюбна (прысл.) гутарылі ўдваіх.

|| наз. дружалюбнасць, .

дружба, , ж.

Блізкія адносіны, заснаваныя на ўзаемным давер’і, павазе, супольнасці інтарэсаў.

  • Даўняя д.
  • Д. народаў.

  • Не ў службу, а ў дружбу (разм.) — не па абавязку, а па сяброўскіх адносінах.

дружбак, , м. (разм.).

Блізкі, шчыры сябар.

  • Сяргей з Рыгорам даўнія дружбакі.

|| прым. дружбацкі, .

дружка, , ж.

Сяброўка маладой у час вясельнага абраду.

  • Праксэда была за дружку ў Тэклі.

дружны, .

  1. Звязаны дружбай, узаемнай дапамогай, выручкай.

    • Д. калектыў.
    • Дружная сям’я.
  2. Які адбываецца адначасова, сумесна, бурна.

    • Д. смех.
    • Дружныя апладысменты.
    • Дружная вясна.
    • Дружна (прысл.) ўзяцца за работу.

|| наз. дружнасць, .

дружына, , ж.

  1. Узброены атрад пры князю ў старажытнай Русі.

    • Княжацкая д.
  2. Добраахвотнае аб’яднанне людзей, створанае з якой-н. мэтай.

    • Піянерская д.
    • Пажарная д.

  • Народная дружына — добраахвотная арганізацыя, якая дапамагае міліцыі ў ахове грамадскага парадку.

|| прым. дружынны, .

  • Д. эпас.

дружыннік, , м.

Той, хто з’яўляецца членам дружыны.

  • Дружыннікі князя Ігара.
  • Дружыннікі сачылі за парадкам у парку.

|| ж. дружынніца, .

дружыць, ; незак.

  1. Быць у дружбе з кім-н., сябраваць.

    • Хлопцы дружаць з самага маленства.
  2. перан., з чым. Любіць што-н., быць аматарам чаго-н.

    • Д. з кнігай.
    • Д. са спортам.

друз, , м.

Раздробленае каменне, цэгла, якія ўжываюцца для дарожных або будаўнічых работ.

  • Машыны вазілі цагляны д.

|| прым. друзавы, .

друзачка, , ж.

Маленькі асколак чаго-н. разбітага.

  • Разбіць на друзачкі (разбіць на дробныя часцінкі).