Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плявузгаць, ✂; незак. (разм.).

Гаварыць абы-што, малоць языком без толку, пустое.

|| зак. наплявузгаць, ✂.

|| наз. плявузганне, ✂.

пляж, ✂, м.

Адхоністы бераг, зручны для купання і сонечных ваннаў.

  • Пясчаны п.

|| прым. пляжны, ✂.

  • П. касцюм.

пляжыць, ✂; незак. (разм.).

  1. Сячы, нішчыць; глуміць.

    • П. векавы лес.
  2. Моцна біць каго-н. чым-н.

|| наз. пляжанне, ✂.

пляма, ✂, ж.

  1. Месца іншай афарбоўкі на якой-н. паверхні, а таксама месца, забруджанае чым-н.

    • Радзімая п.
    • Чарнільная п.
    • Белая п. (на геаграфічнай карце: абазначэнне недаследаванай мясцовасці; таксама перан. пра што-н. невядомае, нявывучанае).
    • Жоўтая п. (у сятчатцы вока: месца, вельмі чуллівае да святла; спец.).
  2. перан. Што-н. ганебнае, надта непрыемнае.

    • П. на рэпутацыі.

|| памянш. плямка, ✂.

пляменнік, ✂, м.

Сын брата або сястры.

пляменніца, ✂, ж.

Дачка брата або сястры.

пляміна, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і пляма (у 1 знач.).

  • Чарнільная п.

плямісты, ✂.

З плямамі іншага, чым асноўная афарбоўка, колеру.

  • П. алень.

|| наз. плямістасць, ✂.

пляміцца, ✂; незак.

Пакрывацца плямамі.

  • Светлы матэрыял хутка пляміцца.

пляміць, ✂; незак.

  1. Пакідаць плямы на чым-н.

  2. перан. Ганьбіць, знеслаўляць.

    • П. рэпутацыю.

|| зак. спляміць, ✂ і запляміць, ✂.

|| наз. плямленне, ✂.