Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мішура, ✂, ж.

  1. Медныя пасярэбраныя або пазалочаныя ніткі, з якіх вырабляюць парчовыя тканіны, галуны, ёлачныя ўпрыгожанні і пад.

  2. перан. Знешняя, падманная бліскучасць.

|| прым. мішурны, ✂.

|| наз. мішурнасць, ✂.

мішэнь, ✂, ж.

  1. Прадмет, які служыць цэллю пры вучэбнай або трэніровачнай стральбе.

  2. перан. Той, хто (або тое, што) з’яўляецца прадметам для кпінаў.

    • Ужо так павялося, што ён служыць мішэнню для кпінаў.

|| прым. мішэнны, ✂.

міязмы, ✂, ж. (кніжн.).

Атрутныя выпарэнні, якія ўтвараюцца пры гніенні.

|| прым. міязматычны, ✂.

міякард, ✂, м. (спец.).

Мышачная сценка сэрца.

  • Інфаркт міякарда.