Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прагрэс, ✂, м.

Паступальны рух наперад, паляпшэнне ў працэсе развіцця; проціл. рэгрэс.

  • П. навукі і тэхнікі.
  • Ісці па шляху прагрэсу.

прагрэсіраваць, ✂; незак.

  1. Паступова ўзмацняцца, павялічвацца.

    • Хвароба прагрэсіруе.
  2. Рухацца наперад па шляху прагрэсу.

    • Навука прагрэсіруе.
  3. у чым і без дапаўнення. Паляпшаць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад., удасканальвацца.

    • Юны спартсмен прагрэсіруе.

|| наз. прагрэсіраванне, ✂.

прагрэсіўка, ✂, ж. (разм.).

Здзельная зарплата за звышпланавую прадукцыю, якая налічваецца па прагрэсіўна ўзрастаючых расцэнках.

прагрэсіўны, ✂.

  1. Які паступова ўзмацняецца, узрастае.

    • Прагрэсіўная аплата працы.
  2. Які імкнецца да прагрэсу, перадавы.

    • Прагрэсіўная тэхналогія.

|| наз. прагрэсіўнасць, ✂.

прагрэсія, ✂, ж.

У матэматыцы: рад лікаў, што павялічваюцца або памяншаюцца, у якім рознасць або адносіны паміж суседнімі лікамі захоўваюць пастаянную велічыню.

  • Арыфметычная п.
  • Геаметрычная п.

прагрэцца, ✂; зак.

Нагрэцца поўнасцю, як належыць.

  • Хата прагрэлася.

|| незак. прагравацца, ✂.

|| наз. праграванне, ✂ і прагрэў, ✂.

  • Прагрэў грунту.

прагрэць, ✂; зак.

Нагрэць поўнасцю, як належыць.

  • П. матор.
  • П. памяшканне.

|| незак. праграваць, ✂.

прагул, ✂, м.

Няяўка, нявыхад на работу, на заняткі без уважлівых прычын.

  • Вымушаны п. (не па сваёй віне).

|| прым. прагульны, ✂.

прагулка, ✂, ж.

Гулянне пехатой на свежым паветры або паездка на невялікую адлегласць для адпачынку.

  • П. за горад.
  • Вячэрняя п.

|| прым. прагулачны, ✂.

  • Прагулачная лодка (для прагулак па вадзе).

прагульваць, ✂; незак.

  1. гл. прагуляць.

  2. Вадзіць, гуляючы (разм.).

    • П. сабаку.