Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

курсіраваць, ; незак.

Рабіць рэгулярныя паездкі, рэйсы па пэўнаму маршруту (пра самалёт, цягнік, аўтобус і пад.).

  • Паміж горадам і вёскай курсіруе аўтобус.

курсістка, , ж.

У дарэвалюцыйнай Расіі: слухачка вышэйшых жаночых курсаў.

курсіў, , м.

Друкарскі нахілены ўправа шрыфт, падобны да рукапіснага почырку.

  • Выдзеліць цытату курсівам.

|| прым. курсіўны, .

курсоўка, , ж.

Дакумент на права лячэння і харчавання на курорце, звычайна без забеспячэння жыллём.

|| прым. курсовачны, .

  • Курсовачныя хворыя.

курсы, .

Назва некаторых кароткатэрміновых устаноў.

  • К. машыністак.
  • К. вязання.

куртаты, (разм.).

  1. З кароткім або адсечаным хвастом (пра жывёл).

    • К. сабака.
  2. перан. Невялікага росту, малы, кароткі.

    • К. чалавек.
  3. Цесны (пра адзенне).

    • К. пінжачок.
  4. перан. Няпоўны, абмежаваны (іран.).

    • Куртатая канстытуцыя.

|| наз. куртатасць, .

куртка, , ж.

Кароткая верхняя вопратка, якая зашпільваецца на гузікі ці на замок.

|| памянш. куртачка, .

|| прым. куртачны, .

куртызанка, , ж. (уст.).

Жанчына лёгкіх паводзін, якая знаходзілася на паслугах у арыстакратычным асяроддзі.

курціна, , ж.

  1. Града для кветак, клумба (уст.).

  2. Участак, засаджаны адной пародай дрэў, а таксама група дрэў адной пароды.

  3. Даўней: частка крапаснога вала паміж двума бастыёнамі.

|| прым. курцінны, .

курч, , м.

Сутаргавае сцягванне мышцаў цела.