Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плысці, і плыць, , незак.

  1. Перамяшчацца па паверхні вады або ў вадзе.

    • Лодка плыла супраць цячэння.
  2. Ехаць на судне ці на іншым плывучым сродку.

    • П. на параходзе.
  3. перан. Плаўна рухацца або плаўна распаўсюджвацца.

    • Месяц плыве па небе.
    • Над вёскай плыў водар садовай квецені.
    • Над рэчкай плыла знаёмая мелодыя.
  4. перан. Праходзіць перад вачамі рухомымі кругамі (пры паўпрытомным стане).

    • Перад вачамі плылі зялёныя кругі.

  • Плысці (плыць) у рукі (разм.) — пра тое, што лёгка дастаецца каму-н.

  • Грошы самі плывуць у рукі.

плыт, , м.

Бярвенне, звязанае ў адзін або некалькі радоў для сплаву па вадзе.

  • Гнаць плыты.

|| прым. плытавы, .

плытагон, , м.

Рабочы, які займаецца сплавам плытоў.

плытнік, , м.

Рабочы, які звязвае бярвенне ў плыты і прымае ўдзел у сплаве.

|| прым. плытніцкі, .

плюгавы, (разм. пагард.).

Мізэрны, худы, нікчэмны з выгляду.

|| наз. плюгавасць, .

плюмаж, , м.

Аздабленне з пер’я на галоўным уборы і на надлобным рэмені конскай збруі.

|| прым. плюмажны, .

плюралізм, , м.

  1. Філасофскае вучэнне, згодна з якім існуюць некалькі (або мноства) незалежных духоўных пачаткаў быцця (спец.).

  2. Разнастайнасць поглядаў, ідэй, форм дзейнасці (кніжн.).

    • П. думак.

|| прым. плюралістычны, .

плюраліст, , м.

Прыхільнік плюралізму.

|| прым. плюралісцкі, .

плюс, , м.

  1. Матэматычны знак у выглядзе крыжыка (+), які абазначае складанне і дадатную велічыню.

  2. у знач. нязм. слова. З дабаўленнем.

    • Чатыры п. два будзе шэсць.
  3. перан. Дадатны бок, перавага.

    • Узважыць усе плюсы і мінусы.
  4. У знач. злуч. уступальны. «ды» (у 2 знач.), звычайна ў спалучэнні з «яшчэ» (разм.).

    • Цяжка мне — вучыцца, п. яшчэ малое дзіця.
  5. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: вышэй нуля.

    • На тэрмометры п. дванаццаць градусаў.

  • Плюс-мінус — з магчымым разыходжаннем у бок павелічэння ці памяншэння.

|| прым. плюсавы, .

  • Плюсавая тэмпература (вышэй нуля).

плюхацца, ; незак.

  1. Пералівацца, ударацца аб што-н. (пра вадкасць).

    • Вада плюхаецца на дне чоўна.
  2. Абдаваць сябе або каго-н. пырскамі.

    • Хлопчык плюхаўся ў вадзе.
  3. Падаць, шлёпацца ў ваду, гразь і пад.

    • Дзеці з разгону плюхаюцца ў рэчку.

|| аднакр. плюхнуцца, .

|| наз. плюханне, .