Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

містэр, , м.

Ветлівы зварот да мужчыны ў Англіі, Амерыцы (ужыв. звычайна перад імем, прозвішчам).

містэрыя, , ж.

Сярэдневяковая драма на біблейскія тэмы.

міткаль, , м.

Гатунак баваўнянай тканіны палатнянага перапляцення, неапрацаваны паркаль.

|| прым. міткалёвы, і міткальны, .

мітра, , ж.

Галаўны ўбор прадстаўнікоў вышэйшага духавенства і некаторых заслужаных святароў, які надзяваецца ў часе набажэнства.

мітрапаліт, , м.

Вышэйшае ганаровае званне праваслаўных епіскапаў, а таксама епіскап, якому нададзена гэтае званне.

|| прым. мітрапаліцкі, .

мітраполія, , ж.

Царкоўна-адміністрацыйная акруга, якая знаходзіцца пад кіраваннем мітрапаліта.

мітрэнга, , ж. (разм.).

Трывога, неспакой, непрыемнае здарэнне.

  • Тут пачалася нейкая м.

мітульга, , ж. (разм.).

Мітусня, мільгаценне чаго-н.

  • Падала снегавая м.

мітусіцца, ; незак.

  1. Хутка і без перапынку перамяшчацца ў розных напрамках.

    • Мітусяцца людзі на вакзале.
    • Думкі мітусяцца (разм.).
  2. Увіхацца, мітусліва рабіць што-н.

    • М. каля печы.
  3. Мільгацець перад вачамі.

    • Літары мітусяцца.

мітуслівы, .

  1. Вельмі рухавы, непаседлівы.

    • Мітуслівыя пчолы.
  2. Паспешлівы, хаатычны.

    • Пачаўся м. рух пасажыраў.
  3. Неспакойны.

    • М. горад.

|| наз. мітуслівасць, .