Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

курняўкаць, ; незак. (разм.).

Пра катоў: утвараць ціхія манатонныя гукі накшталт «курняў».

куродым, , м.

Густы едкі дым пры гарэнні, тленні без полымя.

куродымець, ; незак.

Вылучаць куродым, дымець.

  • Галавешка куродымее.

|| зак. закуродымець, .

куродыміць, ; незак.

Спальваючы што-н., напускаць куродыму.

  • Начнічок к.

|| зак. закуродыміць, .

курок, , м.

Частка ўдарнага механізма ў ручной агнястрэльнай зброі.

  • Націснуць на к.

|| прым. курковы, .

курорт, , м.

Мясцовасць з прыроднымі лекавымі сродкамі (мінеральнымі крыніцамі, гразямі і пад.) і з санаторыямі для лячэння і адпачынку.

  • Лячыцца на курорце.

|| прым. курортны, .

  • К. сезон.

курортнік, , м. (разм.).

Чалавек, які лечыцца, адпачывае на курорце.

|| ж. курортніца, .

курс1, , м.

  1. Напрамак руху, шлях (карабля, самалёта і пад.).

    • Самалёт узяў к. на поўдзень.
  2. перан. Напрамак якой-н. палітычнай, грамадскай дзейнасці.

    • К. на раззбраенне.
    • Знешнепалітычны к.
  3. Цана, па якой прадаюцца каштоўныя паперы.

    • Валютны к.
    • Змагацца за ўстойлівы к. рубля.

  • У курсе чаго (быць) і ў курс чаго (увайсці, увесці) — пра дасведчанасць у чым-н.

|| прым. курсавы, .

  • К. рух.
  • Курсавая табліца.

курс2, , м.

  1. Закончаны цыкл, увесь аб’ём спецыяльнага навучання, якіх-н. працэдур.

    • К. сярэдняй школы.
    • К. гразелячэння.
  2. Асобная гадавая ступень адукацыі ў вышэйшай школе і спецыяльных навучальных установах, а таксама група навучэнцаў гэтай ступені.

    • Скончыць к. ва універсітэце.
    • Стараста курса.
    • Студэнт трэцяга курса.
  3. Выклад навуковай дысцыпліны ў вышэйшай школе, у спецыяльнай навуковай установе.

    • Прачытаць к. лекцый па гісторыі Беларусі.

|| прым. курсавы, .

  • Курсавая работа студэнта.

курсант, , м.

  1. Навучэнец курсаў.

  2. Ваеннаслужачы, які навучаецца ў сярэдняй або вышэйшай ваеннай навучальнай установе, а таксама той, хто праходзіць падрыхтоўку ў вайсковай часці.

    • К. сувораўскага вучылішча.

|| ж. курсантка, .

|| прым. курсанцкі, .