Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прэйскурант, ✂, м.

Даведнік цэн на тавары і віды паслуг.

  • Цэны строга па прэйскуранту.

|| прым. прэйскурантны, ✂.

прэлат, ✂, м.

У каталіцкай і некаторых пратэстанцкіх цэрквах: вышэйшая духоўная асоба.

|| прым. прэлацкі, ✂.

прэлімінарны, ✂, (спец.).

Папярэдні, першапачатковы (перагавор, пагадненне).

  • Прэлімінарны дагавор.

|| наз. прэлімінарнасць, ✂.

прэлы, ✂.

Які падвергся прэнню, затхлы.

  • Прэлае лісце.

|| наз. прэласць, ✂.

прэль, ✂, ж.

Тое, што сапрэла.

  • Яблыкі з прэллю.
  • Патыхае прэллю.

прэлюдыя, ✂, ж.

  1. Уступная частка музычнага твора.

    • П. да раманса.
    • П. да вялікіх падзей (перан.).
  2. Невялікі музычны твор.

    • П. для фартэпіяна.

прэм’ер, ✂, м.

  1. Тое, што і прэм’ер-міністр.

  2. Акцёр, які выконвае першыя ролі (спец.).

|| ж. прэм’ерка, ✂.

|| прым. прэм’ерскі, ✂.

прэм’ера, ✂, ж.

Першы паказ спектакля, цыркавой праграмы, фільма.

|| прым. прэм’ерны, ✂.

прэм’ер-міністр, ✂, м.

Кіраўнік урада, старшыня Кабінета міністраў.

прэміраваць, ✂; зак. і незак.

Узнагародзіць (-джваць) прэміяй.

  • П. лепшых працаўнікоў.

|| наз. прэміраванне, ✂.