Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прышыць, ✂; зак.

  1. Шыючы, прымацаваць.

    • П. гузік.
  2. Прымацаваць, прыбіць (спец.).

    • П. дошку.
  3. перан., каму. Ілжыва прыпісаць што-н., абвінаваціць у чым-н. (разм. неадабр.).

    • П. справу.

|| незак. прышываць, ✂.

|| наз. прышыванне, ✂ і прышыўка, ✂.

прышэлец, ✂, м.

  1. Прышлы, не тутэйшы чалавек.

  2. часцей У навуковай фантастыцы: іншапланецянін, які прыляцеў на Зямлю.

    • Прышэльцы з космасу.

|| ж. прышэліца, ✂.

прышэптваць, ✂; незак. (разм.).

Суправаджаць якое-н. дзеянне шэптам.

|| наз. прышэптванне, ✂.

прышэсце, ✂, н. (уст.).

Прыход, паяўленне.

◊

  • Да другога прышэсця (разм. жарт.) — пра што-н. далёкае і няпэўнае.

    • Прыйдзецца нам чакаць да другога прышэсця.

прыязнасць, ✂, ж.

  1. гл. прыязны.

  2. Сяброўскія, добразычлівыя адносіны.

прыязны, ✂.

Прасякнуты сяброўскімі адносінамі, дружалюбнасцю, добразычлівасцю.

  • Прыязная гутарка.
  • П. чалавек.

|| наз. прыязнасць, ✂.

прыярытэт, ✂, м.

Першынство па часу ў адкрыцці, вынаходстве чаго-н.

  • Вучоным Расіі належыць п. адкрыцця Антарктыкі.

|| прым. прыярытэтны, ✂.

прыяцель, ✂, м.

Блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся сяброўскія адносіны.

  • Даўні п.

|| ж. прыяцелька, ✂.

|| прым. прыяцельскі, ✂.

прэамбула, ✂, ж. (спец.).

Уступная растлумачальная частка міжнароднага пагаднення, закона ці іншага прававога акта.

прэваліраваць, ✂; незак. (кніжн.).

Пераважаць, мець перавагу.

  • Павінны п. інтарэсы справы.