Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інфармаваць, ✂; зак. і незак.

Даць (даваць) інфармацыю.

  • І. прысутных аб выніках з’езда.

|| зак. праінфармаваць, ✂.

інфарматар, ✂, м.

Той, хто інфармуе.

  • Дасведчаны і.

|| прым. інфарматарскі, ✂.

інфарматыка, ✂, ж.

Навука аб агульных уласцівасцях і структуры навуковай інфармацыі, заканамернасцях яе стварэння, ператварэння, назапашвання, перадачы і выкарыстання.

інфарматыўны, ✂.

Насычаны інфармацыяй, які добра інфармуе.

|| наз. інфарматыўнасць, ✂.

інфармацыя, ✂, ж.

  1. Звесткі аб навакольным свеце і працэсах, якія ў ім працякаюць і ўспрымаюцца чалавекам або спецыяльнымі ўстройствамі (спец.).

    • Тэорыя інфармацыі.
  2. Паведамленне аб становішчы спраў, звесткі аб чым-н.

    • Газетная і.
    • Сродкі масавай інфармацыі.

|| прым. інфармацыйны, ✂.

  • І. бюлетэнь.

інфекцыйны, ✂.

  1. гл. інфекцыя.

  2. Прызначаны для заразных хворых.

    • Інфекцыйная бальніца.

інфекцыя, ✂, ж.

Заражэнне арганізма хваробатворнымі мікробамі.

  • Узбуджальнік інфекцыі.

|| прым. інфекцыйны, ✂.

  • Інфекцыйнае захворванне.

інфінітыў, ✂, м.

У граматыцы: неазначальная форма дзеяслова.

|| прым. інфінітыўны, ✂.

інфіцыраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Унесці (уносіць) інфекцыю, узбуджальнікаў інфекцыйных хвароб.

  • Арганізм інфіцыраваны.

|| наз. інфіцыраванне, ✂.

інфляцыя, ✂, ж.

Празмернае (у адносінах да дзяржаўнага залатога запасу) павелічэнне колькасці папяровых грошай, што знаходзяцца ў абарачэнні ў краіне, якое выклікае іх абясцэньванне.

|| прым. інфляцыйны, ✂.