Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

няўцям, безас. у знач. вык. (разм.).

Незразумела; не прыйшло ў галаву.

  • А мне і н. запытаць.

няўцямны, (разм.).

  1. Такі, што цяжка зразумець, усвядоміць; незразумелы.

    • Здарылася нешта няўцямнае.
  2. Які выяўляе неразуменне чаго-н. або адсутнасць думак аб чым-н.

    • Н. погляд.

|| наз. няўцямнасць, .

няўчасны, .

  1. Які наступіў вельмі рана; заўчасны.

    • Няўчасная смерць.
  2. Які адбываецца ў непадыходзячы момант.

    • Н. сум.

|| наз. няўчаснасць, .

няхай, часц. і злуч. уступальны.

  1. часц. Утварае загадны лад дзеяслова са знач. прымушэння, неабходнасці, заахвочвання.

    • Н. працуюць.
    • Н. звіняць з расою косы.
  2. часц. У спалуч. з часц. «бы» выражае дапушчэнне з адценнем пажадання магчымасці дзеяння, якое не адбылося.

    • Н. бы самі так папрацавалі.
  3. часц. У сказах з дзеясловамі загаднага ладу ўзмацняе пажаданне.

    • Н. ты згары!
  4. злуч. уступальны. уступальны. Хоць, нягледзячы на тое, што.

    • Задача н. цяжкая, але выканальная.

  • Няхай бог крые (мінуе, ратуе, бароніць) (разм.) — ужыв. як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага.

  • Няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач (разм.) — праклён са значэннем «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».

няхватка, , ж.

  1. Адсутнасць каго-, чаго-н. у неабходнай колькасці; недахоп чаго-н.

    • Н. часу.
    • Н. спецыялістаў.
  2. чаго і ў чым. Адсутнасць дастатковых сродкаў для існавання; нястача.

    • Яны не ведаюць няхваткі ў прадуктах харчавання.

няходжаны, .

Такі, па якім не хадзілі, не ходзяць.

  • Няходжаныя мясціны.

няцотны, .

Які не дзеліцца на два.

  • Н. лік.

нячленараздзельны, .

Пазбаўлены членараздзельнасці; невыразны.

  • Нячленараздзельнае маўленне.

|| наз. нячленараздзельнасць, .

нячутны, .

Такі, што не робіць шуму; якога не чуваць зусім, вельмі ціхі.

  • Прайсці нячутнымі крокамі.

|| наз. нячутнасць, .

нячысты1 прым.

  1. Брудны, неахайны.

    • Н. пакой.
  2. Неаднародны, з дамешкамі чаго-н.; забруджаны; невыразны.

    • Нячыстая вада.
    • Нячыстыя фарбы.
  3. Неахайна выкананы, неакуратны (разм.).

    • Нячыстая апрацоўка.
  4. Невыразны, не зусім дакладны, правільны (пра гукі, выказванне думак) (разм.).

    • Н. голас.
  5. перан. Які не вызначаецца сумленнасцю, здольны да махлярства.

    • Нячыстая справа.

|| наз. нечыстата, .