Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

місія, , ж.

  1. Адказная роля, высокае прызначэнне каго-н. (кніжн.).

    • Вялікая м. вучонага.
  2. Пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва на чале з пасланнікам.

  3. Дыпламатычная дэлегацыя спецыяльнага прызначэння.

    • М. дружбы (перан.).
    • М. добрай волі (перан.).
  4. Місіянерская арганізацыя.

    • Папская м.

місіянер, , м.

Духоўная асоба, якая пасылаецца царквой для прапаганды свайго веравызнання сярод нехрысціянскага насельніцтва.

|| ж. місіянерка, .

|| прым. місіянерскі, .

місіянерства, , н.

Дзейнасць місіянера.

міска, , ж.

Шырокая і глыбокая, круглай формы пасудзіна для яды.

|| памянш. місачка, .

містык, , м.

Чалавек, схільны да містыкі, прыхільнік рэлігійна-містычнага светаразумення.

містыка, , ж.

  1. Вера ў існаванне надпрыродных, таямнічых сіл і магчымасць зносін з імі чалавека.

  2. Нешта загадкавае, чаго нельга растлумачыць (разм.).

    • Усе падзеі апошніх дзён — нейкая м.

|| прым. містычны, .

містыфікаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Наўмысна ўвесці (уводзіць) каго-н. у зман.

містыфікатар, , м. (кніжн.).

Той, хто займаецца містыфікацыямі.

|| прым. містыфікатарскі, .

містыфікацыя, , ж. (кніжн.).

Наўмыснае ўвядзенне каго-н. у зман.

  • Ахвяра містыфікацыі.

містыцызм, , м.

Схільнасць да містыкі (у 1 знач.), форма рэлігійна-ідэалістычнага светапогляду, заснаванага на містыцы.

|| прым. містычны, .