Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

курган, ✂, м.

Высокі старадаўні магільны насып.

  • Скіфскі к.

|| прым. курганны, ✂.

курдзюк, ✂, м.

Тлушчавае адкладанне ля хваста ў некаторых парод авечак.

|| прым. курдзючны, ✂.

  • Курдзючныя авечкі.

курды, ✂, м.

Народ іранскай моўнай групы, які жыве ў Іране, Турцыі, Іраку, іншых краінах Блізкага Усходу і часткова ў Расіі.

|| ж. курдзянка, ✂.

|| прым. курдскі, ✂.

кур’ер, ✂, м.

  1. Пасыльны ва ўстанове, які разносіць дзелавыя паперы.

  2. Службовая асоба, якая развозіць спешныя дзяржаўныя даручэнні.

    • Дыпламатычны к.

|| прым. кур’ерскі, ✂.

  • Кур’ерскія даручэнні.

○

  • Кур’ерскі поезд — пасажырскі поезд самай высокай скорасці.

кур’ёз, ✂, м.

Недарэчны выпадак, смешнае здарэнне.

кур’ёзны, ✂.

Смешны, забаўны.

  • К. выпадак.

|| наз. кур’ёзнасць, ✂.

куркоўка, ✂, ж. (разм.).

Курковая паляўнічая стрэльба.

курлыкаць, ✂; незак.

Пра жураўлёў: ствараць гукі, падобныя на «курлы».

|| аднакр. курлыкнуць, ✂.

|| наз. курлыканне, ✂.

курносы, ✂.

Кароткі і задраны ўгору (пра нос) або (пра чалавека) з кароткім задраным носам.

|| наз. курносасць, ✂.

курны, ✂.

  1. Які абаграваецца печкай без коміна.

    • Курная хата.
  2. Які дае многа дыму, копаці.

    • Курная галавешка.