Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыцішэць, ; зак. (разм.).

Тое, што і прыціхнуць (у 1 знач.).

  • Гоман прыцішэў.

прыцмокнуць, ; зак.

Утварыць гук губамі, стуліўшы і хутка растуліўшы іх.

  • П. ад здзіўлення.

|| незак. прыцмокваць, .

прыцэл, , м.

  1. Прыстасаванне на агнястрэльнай зброі для навядзення на цэль.

  2. Навядзенне на цэль, прыцэльванне. Лінія прыцэлу.

    • Узяць (браць) на п. каго-, што-н. (прыцэліцца ў каго-, што-н.: таксама перан. звярнуць асаблівую ўвагу на каго-, што-н.).

|| прым. прыцэльны, .

  • Прыцэльная стральба (па цэлі).

прыцягальны, .

Які вабіць да сябе, выклікае інтарэс.

  • Прыцягальная сіла музыкі.

|| наз. прыцягальнасць, .

прыцягнуцца, ; зак. (разм.).

Прыйсці куды-н. з цяжкасцю, павольна.

  • Прыцягнуўся дадому.

прыцягнуць, ; зак.

  1. Цягай наблізіць, цягнучы, прысунуць, даставіць куды-н.

    • П. бервяно.
    • П. лодку да берага.
  2. Прывесці сілай ці супраць волі (разм.).

    • П. у госці.
  3. Прымусіць звярнуць увагу на што-н. або выклікаць жаданне прыбыць куды-н.

    • Выстаўка прыцягнула шмат наведвальнікаў.
  4. Прымусіць, выклікаць жаданне прыняць удзел у чым-н.

    • П. да работы ў камісіі.
  5. каго (што) да чаго. Прымусіць адказаць за сваю дзейнасць, учынкі (афіц.).

    • П. да адказнасці.

|| незак. прыцягваць, .

|| наз. прыцягванне, і прыцягненне, .

прыцяжэнне, , н.

Фізічная з’ява, якая заключаецца ў тым, што адно цела імкнецца наблізіцца да другога.

  • Закон зямнога прыцяжэння.

прыцярпецца, ; зак.

Прывыкнуць да чаго-н. непрыемнага.

  • П. да болю.

прыцячы, ; зак.

Пра цякучую вадкасць: паявіцца дзе-н.

  • Вада прыцякла ў лагчыну.

|| незак. прыцякаць, .

прычал, , м.

  1. гл. прычаліць.

  2. Вяроўка, канат, якім прычальваюць.

    • Замацаваць, кінуць, падаць п.
  3. Месца, дзе прычальваюць.

    • Карабель стаіць каля прычала.

|| прым. прычальны, .