Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чарнасліў, ✂, м., зб.

Сушаныя плады слівы асобага сорту.

чарнасоценец, ✂, м.

У царскай Расіі: крайні рэакцыянер, шавініст [першапачаткова пра членаў манархічных пагромных паліцэйскіх арганізацый, так званых чорных соцень].

чарнасоценны, ✂.

Уласцівы чарнасоценцам, рэакцыйна-шавіністычны.

чарнец, ✂, м. (уст.).

Манах.

|| ж. чарніца, ✂.

чарнецца, ✂; незак.

Тое, што і чарнець (у 2 знач.).

  • Удалечыні чарнелася сцяна лесу.

чарнець, ✂; незак.

  1. Станавіцца чорным, цёмным або чарнейшым, цямнейшым.

    • Золата не чарнее.
    • Смуглявы твар ад сонца яшчэ больш чарнеў.
  2. Вылучацца сваім колерам (пра што-н. чорнае, цёмнае).

    • На гарызонце чарнеў лес.

|| зак. счарнець, ✂ і пачарнець, ✂.

чарніла, ✂, н.

Водны раствор якога-н. каляровага рэчыва, прызначанага для пісання.

  • Пісаць чарнілам.
  • Чорнае ч.

○

  • Сімпатычнае чарніла — бясколерная або слаба афарбаваная вадкасць, якая выкарыстоўваецца ў тайнай перапісцы.

|| прым. чарнільны, ✂.

  • Ч. прыбор.
  • Чарнільная пляма.

○

  • Чарнільны арэшак — арэхападобная чорная нарасць на лісці дуба і некаторых іншых дрэў, якая раней служыла для вырабу чарніла.

◊

  • Чарнільная душа (уст. неадабр.) — пра канцылярскага чыноўніка-фармаліста.

чарніліца, ✂, ж.

Невялікая спецыяльная пасудзіна для чарніла.

  • Шкляная ч.

чарнільна-...

Першая частка складаных слоў са знач. з чарнільным адценнем, напр. чарнільна-ліловы, чарнільна-чорны.

чарніцы, ✂, ж.

  1. Кустовая дзікарослая ягадная расліна сямейства бруснічных.

  2. Чорна-сінія ягады гэтай расліны.

    • Кампот з чарніц.

|| прым. чарнічны, ✂.