чарніла, ✂, н.

Водны раствор якога-н. каляровага рэчыва, прызначанага для пісання.

  • Пісаць чарнілам.
  • Чорнае ч.

○

  • Сімпатычнае чарніла — бясколерная або слаба афарбаваная вадкасць, якая выкарыстоўваецца ў тайнай перапісцы.

|| прым. чарнільны, ✂.

  • Ч. прыбор.
  • Чарнільная пляма.

○

  • Чарнільны арэшак — арэхападобная чорная нарасць на лісці дуба і некаторых іншых дрэў, якая раней служыла для вырабу чарніла.

◊

  • Чарнільная душа (уст. неадабр.) — пра канцылярскага чыноўніка-фармаліста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)