Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыдзіра, , м.; , ж., (разм.).

Прыдзірлівы чалавек.

прыдзірка, , ж.

Дробязны папрок.

  • Недарэчныя прыдзіркі к слову.

прыдзірлівы, .

Схільны прыдзірацца да кожнай дробязі.

  • П. тон.
  • Прыдзірлівыя патрабаванні.

|| наз. прыдзірлівасць, .

прыдрацца, ; зак.

  1. да каго-чаго. Незаслужана папракнуць, зрабіць вымову за дробную або ўяўную правіннасць.

    • П. да дробязі.
  2. да чаго. Выкарыстаць што-н. як зачэпку для прыдзіркі.

|| незак. прыдзірацца, .

прыдумаць, ; зак.

  1. Стварыць у думках, вынайсці, здагадацца што-н. зрабіць.

    • П. мелодыю.
    • П. адгаворку.
  2. каго-што. Выдумаць тое, чаго не было на самай справе.

    • Ты ўсё прыдумаў, гэтага там не было.

|| незак. прыдумляць, і прыдумваць, .

прыдумка, , ж. (разм.).

Тое, што прыдумана, выдумка.

  • Здатны на розныя прыдумкі.

прыдумшчык, , м. (разм.).

Той, хто прыдумляе (у 2 знач.), выдумшчык.

  • Не верце гэтаму прыдумшчыку.

|| ж. прыдумшчыца, .

прыдуркаваты, .

Дурнаваты, бесталковы.

  • П. дзяцюк.
  • П. выгляд.

|| наз. прыдуркаватасць, .

прыдушаны, .

Пра голас, гукі: прыглушаны, здаўлены.

  • П. шэпт.

|| наз. прыдушанасць, .

прыдушыць, ; зак.

Прыціснуўшы, задушыць.

  • П. кураня.

|| незак. прыдушваць, .