Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плодаагароднінны, ✂.

Звязаны з вырошчваннем пладоў і агародніны, іх апрацоўкай і захоўваннем.

  • Плодаагароднінная база.

плойма, ✂, ж. (разм.).

Вельмі вялікая колькасць, мноства (пра жывых істот).

  • П. мух.

пломба, ✂, ж.

  1. Бляшаная пласцінка або сплюснуты кавалачак свінцу ці іншага матэрыялу, якімі апячатваюць розныя прадметы, тавары.

    • Таможная п.
  2. Пластычнае рэчыва, якім закладваецца поласць сапсаванага зуба.

    • П. вывалілася.

|| прым. пломбавы, ✂.

плоскаступнёвасць, ✂, ж.

Фізічны недахоп нагі — плоская, без выгіну форма ступні.

плоскасць, ✂, ж.

  1. гл. плоскі.

  2. У геаметрыі: паверхня, якая мае два вымярэнні.

    • Лінія на плоскасці.
  3. Роўная, гладкая паверхня.

    • П. самалёта (крыло).
    • Нахіленая п.
    • Каціцца па нахіленай плоскасці (перан. пра паступовае маральнае падзенне).
  4. перан. Галіна, сфера распаўсюджання чаго-н., пункт гледжання.

    • Разгледзець пытанне ў іншай плоскасці.

|| прым. плоскасны, ✂.

  • Плоскасныя вымярэнні.

плоскі, ✂.

  1. Роўны, без узвышшаў і паглыбленняў, з прамой і гладкай паверхняй.

    • П. дах.
  2. перан. Пазбаўлены арыгінальнасці, банальны, пошлы.

    • Плоскія жарты.
    • Плоска (прысл.) вастрасловіць.

|| наз. плоскасць, ✂.

плот, ✂, м.

Агароджа, пераважна з жэрдак.

|| прым. плотавы, ✂.

плотка, ✂, ж.

Невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых.

|| памянш. плотачка, ✂.

плоў, ✂, м.

Усходняя страва, прыгатаваная з варанага ў барановым тлушчы рысу з прыправай.

плоць, ✂, ж. (уст.).

Тое, што і цела (у 2 знач.).

◊

  • Плоць і кроў каго, чыя або плоць ад плоці чыёй (высок.) — чыё-н. роднае дзіця, тварэнне.