Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

куражыцца, ; незак. (разм.).

Важнічаць, трымацца фанабэрыста, паводзіць сябе недапушчальна, груба.

куранты, .

Вежавы гадзіннік, бой якога суправаджаецца музыкай.

  • Крамлёўскія к.

кураня, і куранё, , н.

Птушаня курыцы.

  • Куранят увосень лічаць (прыказка) — толькі канец справы пакажа, ці варта было яе пачынаць.

|| памянш. куранятка, .

|| прым. куранячы, .

курапатка, , ж.

Дзікая птушка з сямейства цецеруковых.

  • Шэрая к.

|| прым. курапаткавы, .

курарталогія, , ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае лекавыя ўласцівасці прыроды і іх выкарыстанне ў лячэбных мэтах.

|| прым. курарталагічны, .

курасадня, , ж. (разм.).

Перакладзіна ў куратніку, на якую куры садзяцца на ноч; седала.

кураслеп, , м.

Народная назва шматгадовай травяністай расліны сямейства казяльцовых з жоўтымі кветкамі.

  • Расцвіў к.

|| прым. кураслепны, .

куратар, , м. (кніжн.).

Асоба, якой даручана назіранне за кім-, чым-н.

|| прым. куратарскі, .

куратнік, , м.

Памяшканне для курэй.

кураціна, , ж.

Мяса курыцы як ежа.