Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прысуседзіцца, ✂; зак. (разм.).

Сесці побач, блізка каля каго-, чаго-н., прыладзіцца.

  • Можна да вас п.?

|| незак. прысуседжвацца, ✂.

прысутнасць, ✂, ж.

Знаходжанне ў якім-н. месцы ў дадзены час.

  • У маёй прысутнасці.

◊

  • Прысутнасць духу — поўнае самавалоданне.

прысутнічаць, ✂; незак.

Знаходзіцца дзе-н. у дадзены час.

  • П. на сходзе.

прысутны, ✂.

Які прысутнічае дзе-н. у дадзены час.

  • Прысутныя людзі.
  • Усе прысутныя галасавалі «за» (наз.).

прысценак, ✂, м.

Бакавая прыбудова.

  • Размясціцца ў прысценку.

|| прым. прысценачны, ✂.

прысыпаць, ✂; зак.

  1. што і чаго. Насыпаючы, дадаць.

    • П. зерня.
  2. што чым. Пасыпаць тонкім слоем.

    • П. папрэлыя месцы стрэптацыдам.

|| незак. прысыпаць, ✂.

|| наз. прысыпанне, ✂ і прысыпка, ✂.

прысыпка, ✂, ж.

  1. гл. прысыпаць.

  2. Парашок, якім прысыпаюць хворае месца (у 2 знач.).

прысяга, ✂, ж.

Афіцыйнае і ўрачыстае абяцанне захоўваць якія-н. абавязацельствы.

  • Ваенная п.
  • Прыняць прысягу.

прысягаць, ✂; незак.

Даваць прысягу каму-н. у чым-н.

  • П. на вернасць каму-, чаму-н.

|| зак. прысягнуць, ✂.

прысядзібны, ✂.

Які знаходзіцца пры доме, пры сядзібе.

  • П. ўчастак.