Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прысак, ✂, м.

Гарачы, распалены попел.

  • Пячы бульбу ў прыску.

прысватацца, ✂; зак. (разм.).

Пра жаніха; пасватацца.

|| незак. прысватвацца, ✂.

прысватаць, ✂; зак. (разм.).

Знайшоўшы (жаніха, нявесту), пасватаць.

|| незак. прысватваць, ✂.

прысвіст, ✂, м.

  1. Свіст, які суправаджае спевы.

    • Салаўіны п.
  2. Свісцячы прыгук.

    • Гаварыць з прысвістам.

прысвістваць, ✂; незак.

  1. Спяваць з прысвістам.

  2. Гаварыць з прысвістам.

прысвоіць, ✂; зак.

  1. Завалодаць, самавольна ўзяць у сваю ўласнасць, выдаць за сваё.

    • П. знойдзенае.
    • П. чужыя ідэі.
  2. што каму-чаму. Даць (якое-н. званне), назваць якім-н. чынам.

    • П. званне прафесара.
    • П. плошчы імя Якуба Коласа.

|| незак. прысвойваць, ✂.

|| наз. прысваенне, ✂.

прысвятак, ✂, м. (разм.).

  1. Невялікае свята.

  2. Перадсвяточны дзень.

прысвяціць, ✂; зак.

  1. Прызначыць, аддаць.

    • П. жыццё мастацтву.
  2. Зрабіць, стварыць што-н. у гонар каго-, чаго-н.

    • П. кнігу памяці бацькоў.

|| незак. прысвячаць, ✂.

|| наз. прысвячэнне, ✂.

прысвячэнне, ✂, н.

  1. гл. прысвяціць.

  2. мн. -яў. Надпіс, уступная частка твора, звернутая да асобы, якой твор прысвечаны.

прысест, ✂, м.:

  • за адзін прысест (разм.) — не ўстаючы з месца, за адзін раз.

    • З’есці ўсё за адзін п.