Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чарнагрывы, ✂.

З чорнай грывай.

  • Ч. конь.

чарназём, ✂, м.

Урадлівая перагнойная глеба цёмнага колеру.

|| прым. чарназёмны, ✂.

чарнакніжжа, ✂, н. (уст.).

Чараўніцтва, вядзьмарства, заснаванае нібы на сувязі ведзьмара, чарнакніжніка з т.зв. «нячыстай сілай», д’яблам.

|| прым. чарнакніжны, ✂.

чарнакніжнік, ✂, м.

Той, хто займаўся чарнакніжжам.

чарналессе, ✂, н.

Ліставы лес.

чарнамазы, ✂ (разм.).

Смуглявы і чорнавалосы.

  • Ч. хлопчык.

чарнаморац, ✂, м.

Марак чарнаморскага флоту.

чарнаплодны, ✂:

  • чарнаплодная рабіна — дрэва або куст сямейства ружакветных, з лілова-чорнымі пладамі (ягадамі), а таксама самі ягады.

чарнарызнік, ✂, м. (уст.).

Манах, чарнец.

чарнаскуры, ✂.

З цёмнай, чорнай скурай.