Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыдарожны, .

Які знаходзіцца пры дарозе.

  • П. камень.

прыдатак, , м.

  1. Тое, што дададзена, прыбаўка, якая з’яўляецца дадаткам да чаго-н. асноўнага.

    • Памяняць без прыдатку.
  2. Дадатковы адростак, дадатковае ўтварэнне ў арганізме (спец.).

    • Мазгавы п.
  3. У граматыцы; азначэнне, выражанае назоўнікам.

|| прым. прыдаткавы, .

  • П. страўнік у птушак.

прыдатны, .

Такі, які мае патрэбныя якасці для чаго-н. прыгодны, які падыходзіць для каго-, чаго-н.; здатны да чаго-н.

  • П. для яды.
  • Прыдатная кандыдатура.

|| наз. прыдатнасць, .

прыдацца1, ; зак.

  1. Аказацца патрэбным, падысці.

    • Набытыя веды прыдаліся ў гэтай справе.
  2. Выдацца, здарыцца.

    • Прыдаўся пагодлівы дзень.

|| незак. прыдавацца, .

прыдацца2, ; зак.

  1. Дадацца, далучыцца да каго-, чаго-н.; перадацца.

    • Яму прыдалося ўпартасці (безас.).
    • Меркавалі, што хвароба прыдалася дзіцяці ад паганага вока.
  2. Здацца, уявіцца.

    • Мне спачатку прыдалося, што ён намнога старэйшы.

|| незак. прыдавацца, .

прыдаць, ; зак.

  1. Даць дадаткова.

    • П. у дапамогу брыгадзе пяць чалавек.
  2. чаго. Узмацніць, павялічыць.

    • П. бадзёрасці.
  3. Зрабіць якім-н. з выгляду, па характару (са словамі «выгляд», «форма», «аблічча» і інш.).

    • П. сур’ёзны выраз твару.
  4. перан. Аднесціся да чаго-н. так або іначай, асэнсаваць (са словамі «значэнне», «сэнс», «увага» і некаторымі інш.).

    • П. значэнне чыім-н. словам.
    • Не п. увагі чаму-н.

|| незак. прыдаваць, .

|| наз. прыдаванне, .

прыдача, , ж.

Тое, што прыдадзена, прыбаўка.

  • Даць што-н. у прыдачу.
  • Абмен з прыдачай.

прыдбаць, ; зак.

  1. каго-што і чаго. Набыць, займець, нажыць.

    • П. сваю гаспадарку.
    • П. добрую рэч.
  2. што і чаго. Атрымаць што-н., авалодаць чым-н.

    • П. вопыт.

прыдворны, .

  1. Які мае адносіны да двара манарха.

    • Прыдворная пасада.
  2. прыдворны, -ага, -ыя, -ых, м. Асоба, якая знаходзіцца пры манарху і ўваходзіць у яго акружэнне.

прыджгаць, ; зак. (разм.).

Хутка прыйсці, прыбегчы куды-н.

  • Прыджгаў, не зважаючы на дождж.