Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прагал, , м.

Тое, што і прагаліна.

прагаладацца, ; зак.

Адчуць голад, захацець есці.

  • За дзень прагаладаўся.

прагаладаць, ; зак.

Прабыць які-н. час галадаючы, без ежы.

  • Давялося дзень п.

прагаліна, , ж.

Месца, не запоўненае тым, што знаходзіцца вакол яго (напр. невялікая палянка ў лесе, светлая пляма на хмарным небе і пад.).

|| памянш. прагалінка, .

прагаліць, ; зак.

Выгаліць палоску паміж валасамі, прабрыць.

|| незак. прагольваць, .

прагандлявацца, ; зак.

Панесці страты або разарыцца ад няўдалага гандлю.

прагандляваць, ; зак.

  1. Гандлюючы, панесці страты ў якім-н. памеры.

    • П. чатырыста тысяч рублёў.
  2. чым і без дапаўнення. Правесці які-н. час, гандлюючы чым-н.

    • Прагандляваў увесь дзень.

прагарнуць, ; зак.

  1. Гартаючы, перабраць старонкі, лісты чаго-н.

    • П. кнігу.
  2. Разграбаючы, прачысціць.

    • П. дарожку ў снезе.

|| незак. прагортваць, .

прагартаць, ; зак.

  1. Тое, што і прагарнуць (у 1 знач.).

  2. Правесці які-н. час, гартаючы што-н.

    • Увесь вечар прагартаў кнігі.

прагарэлы, .

Які прагарэў, зрабіўся дзіравым.