Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пліс, ✂, м. (уст.).

Баваўняны аксаміт.

|| прым. плісавы, ✂.

плісіраваць, ✂; незак.

Рабіць плісэ (у 1 знач.) на чым-н.

|| наз. плісіроўка, ✂ і плісіраванне, ✂.

пліска, ✂, ж.

Невялікая птушка атрада вераб’іных з доўгім і вузкім хвастом.

|| прым. пліскавы, ✂.

плісэ, ✂.

  1. нескл., н. Дробныя запрасаваныя паралельна складкі на матэрыі.

  2. нязм. прым. Пра швейныя вырабы з такімі складкамі.

    • Каўнерык п.

пліта, ✂, ж.

  1. Плоскі прамавугольны кавалак металу, каменя або іншага матэрыялу.

    • Гранітная п.
  2. Кухонная печ з канфоркамі.

    • Газавая п.
    • Кухонная п.

|| памянш. плітка, ✂.

плітка, ✂, ж.

  1. гл. пліта.

  2. Невялікі плоскі чатырохвугольны прадмет.

    • П. шакаладу.
  3. зб. Абліцовачны матэрыял такой формы.

    • Кафельная п.
  4. Электрычны пераносны награвальны прыбор для прыгатавання ежы.

    • Спіраль для пліткі.

|| прым. плітачны, ✂.

плітняк, ✂, м.

Вапняковая або пясчаная парода, якая лёгка раздзяляецца на пліты.

  • Набярэжная з плітняку.

|| прым. плітняковы, ✂.

пліца, ✂, ж. (спец.).

  1. Чарпак для злівання вады на судне.

  2. Лопасць параходнага кола.

плод, ✂, м.

  1. Частка расліны, якая развіваецца з завязі кветкамі і змяшчае ў сабе насенне.

    • Ядомыя плады.
  2. Зародак чалавека, жывёлы ва ўлонні мацеры.

  3. перан., чаго. Прадукт якой-н. дзейнасці, вынік чаго-н.

    • Плады творчай працы.

|| прым. пладовы, ✂ і плодны, ✂.

  • Пладовыя дрэвы.
  • Пладовыя кансервы (вырабленыя з пладоў).
  • Пладовы сад.
  • Плодная абалонка (якая акружае плод).

плода...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да плода (у 1 знач.), да пладоў, напр. плодаапрацоўка, плодазавод, плодакансервавы, плодаперапрацоўчы;
  • 2) які мае адносіны да плода (у 2 знач.), напр. плодавыганяльны, плодавыгнанне.