Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

купчы, ✂:

  • купчая крэпасць або купчая, -ай, ж. (уст.) — дакумент аб куплі і продажу нерухомай маёмасці і аб праве на валоданне ёю.

купчыха, ✂, ж. (разм.).

  1. гл.купец.

  2. Жонка купца.

купэ, нескл., н.

Асобнае памяшканне ў пасажырскім вагоне для 4 або 2 пасажыраў.

купэйны, ✂.

Падзелены на купэ.

  • К. вагон.

|| наз. купэйнасць, ✂.

купюра​1, ✂, ж.

Скарачэнне, пропуск у тэксце (навуковым, літаратурным, музычным).

  • Верш надрукаваны з купюрамі.

|| прым. купюрны, ✂.

купюра​2, ✂, ж. (спец.).

Каштоўная папера — аблігацыя або грашовы знак.

  • Сторублёвая к.

курава, ✂, н.

Куродым, сажа ад дыму.

куравы, ✂.

  1. Які дыміць.

    • Куравая галавешка.
  2. Пакрыты сажай ад дыму, закуродымлены.

курага, ✂, ж., зб.

Разрэзаныя папалам і высушаныя абрыкосы без костачак.

курагадоўля, ✂, ж.

Развядзенне курэй як галіна птушкагадоўлі.

|| прым. курагадоўчы, ✂.