Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыпол, ✂, м.

Ніжні пярэдні край сукенкі, кашулі і пад.

  • Несці яблыкі ў прыполе.

прыпомніцца, ✂; зак.

  1. Прыйсці на памяць.

    • Прыпомніўся мудры выраз.
  2. Не забыцца, не даравацца.

    • Гэта ўсё табе прыпомніцца!

|| незак. прыпамінацца, ✂.

прыпомніць, ✂; зак.

  1. Успомніць, аднавіць у памяці.

    • П. прозвішча даўняга знаёмага.
  2. Не забыць зробленага кім-н., каб адпомсціць, пакараць за гэта (разм.).

    • Я гэта табе прыпомню!

|| незак. прыпамінаць, ✂.

прыправа, ✂, ж.

Тое, чым прыпраўляюць страву для смаку.

  • Вострая п.

|| прым. прыправачны, ✂.

прыправіць, ✂; зак.

  1. чым. Прыбавіць чаго-н. для смаку (да стравы).

    • П. суп таматам.
  2. Прыладзіць, прымацаваць.

    • П. пастронкі да ворчыка.

|| незак. прыпраўляць, ✂.

прыпражны, ✂.

  1. Такі, якога прыпрагаюць.

    • П. конь.
  2. Конь, запрэжаны ў прыпрэжку.

прыпрэгчы, ✂; зак.

Упрэгчы яшчэ, дадаткова.

  • П. яшчэ аднаго каня.

|| незак. прыпрагаць, ✂.

прыпрэжка, ✂, ж.

Запрэжка коней збоку ад аглабель для дапамогі каранніку.

  • Запрагаць у прыпрэжку.

прыпудрыцца, ✂; зак. (разм.).

Злёгку напудрыць сабе твар.

|| незак. прыпудрывацца, ✂.

прыпудрыць, ✂; зак. (разм.).

Крыху, злёгку напудрыць.

  • П. твар.

|| незак. прыпудрываць, ✂.