Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

правэндзіцца, ✂; зак.

Зрабіцца вэнджаным.

  • Шынка правэндзілася.

|| незак. правэнджвацца, ✂.

правэндзіць, ✂; зак.

  1. Зрабіць вэнджаным.

    • П. шынку.
  2. Падвергнуць вэнджанню на працягу якога-н. часу.

|| незак. правэнджваць, ✂.

правянуць, ✂; зак.

Злёгку звянуць.

  • На сонцы трава правяла.

правярнуць, ✂; зак. (разм.).

Ажыццявіць, зрабіць спрытна і хутка.

  • П. справу.
  • П. пытанне.

прага, ✂, ж.

  1. Жаданне, патрэбнасць піць, смага.

    • П. піць.
  2. перан., чаго і да чаго. Моцнае, палкае жаданне чаго-н. (высок.).

    • П. да ведаў.

прагабляваць, ✂; зак.

  1. Выгабляваць усю паверхню чаго-н.

    • П. дошку.
  2. Зрабіць гэблем палоску ў чым-н.

  3. і без дапаўнення. Габляваць некаторы час.

|| незак. прагаблёўваць, ✂.

прагаварыцца, ✂; зак.

Незнарок сказаць тое, чаго не варта гаварыць.

  • П. аб сваіх задумах.

|| незак. прагаворвацца, ✂.

прагаварыць, ✂; зак.

  1. Прамовіць, сказаць.

    • Не прагаварыў ні слова.
  2. Правесці некаторы час у размове.

    • П. увесь вечар.

|| незак. прагаворваць, ✂.

прагавіты, ✂.

Тое, што і прагны.

|| наз. прагавітасць, ✂.

прагадаць, ✂; зак.

Памыліўшыся ў разліках, меркаваннях, аказацца ў нявыгадным становішчы.

  • Я тут нічога не прагадаў.

|| незак. прагадваць, ✂.