Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лангет, , м.

Страва з мяса, нарэзанага тонкімі прадаўгаватымі кавалкамі.

  • Л. з гарнірам.

|| прым. лангетны, .

лангуст, , м.

Ядомы марскі рак.

ландтаг, , м.

Выбарны орган самакіравання абласцей і зямель у некаторых краінах (у Аўстрыі, Германіі і інш.).

ландшафт, , м.

  1. Агульны выгляд мясцовасці; пейзаж.

    • Раўнінны л.
  2. Сукупнасць тыповых прыкмет якой-н. мясцовасці.

    • Горны л.

|| прым. ландшафтны, .

  • Ландшафтныя зоны.

ландыш, , м.

Травяністая расліна з дробнымі белымі пахучымі кветкамі-званочкамі.

  • Лясны л.

|| прым. ландышавы, .

  • Ландышавыя каплі (лякарства).

ланцуг, , м.

  1. Рад аднолькавых металічных звёнаў, паслядоўна злучаных адно з адным.

    • Л. якара.
    • Надзець ланцугі (аковы).
  2. перан. Суцэльны рад, сукупнасць чаго-н.

    • Л. людзей.
  3. Рад гор.

    • Горны л.
  4. Лінія байцоў, размешчаных на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго.

    • Бегчы ланцугом (прысл.).
  5. Устройства з шэрагу злучаных між сабой элементаў, якія ўтвараюць суцэльную лінію (спец.).

    • Электрычны л.

  • Як з ланцуга сарваўся (разм.) — пра нястрыманага, злога чалавека.

|| памянш. ланцужок, .

|| прым. ланцужны, .

  • Л. сабака.

ланцуговы, .

  1. З ланцугамі, на ланцугах; які дзейнічае з дапамогай ланцугоў (у 1 знач.).

    • Ланцуговая перадача.
  2. Які ідзе адзін за другім падобна звёнам ланцуга.

    • Ланцуговая рэакцыя.

ланцэт, , м.

Востры з двух бакоў хірургічны нож невялікіх памераў.

|| прым. ланцэтны, .

лань, , ж.

Жывёліна сямейства аленяў з стройным целам і хуткім бегам.

|| прым. ланін, і ланевы, .

  • Ланіна скура.
  • Ланевы гадавальнік.

лаосцы, , м.

Група народаў, якія складаюць асноўнае насельніцтва Лаоса, і часткова — Тайланда.

|| ж. лаоска, .

|| прым. лаоскі, .

  • Лаоская мова.