Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

купіла, , н. (разм.).

Грашовыя сродкі.

  • Купіў бы, ды купіла няма.

купіна, , ж.

Грудок сухой, цвёрдай зямлі на нізкім або балоцістым месцы, аброслы мохам, травой.

купіраваны, .

Тое, што і купэйны.

куп’істы, .

З купінамі.

  • Куп’істая сенажаць.

|| наз. куп’істасць, .

купіць, ; зак.

  1. Набыць за грошы ці за іншыя каштоўнасці.

    • К. кнігу.
    • На базары розуму не купіш (прыказка).
  2. Схіліць на свой бок подкупам, абяцаннямі і пад.

    • Справядлівага чалавека не к.

|| незак. купляць, .

|| наз. купля, і куплянне, .

куплены, .

Не хатняга вырабу, а набыты за грошы.

  • Куплёныя посцілкі.

куплет, , м.

Страфа песні або верша.

|| прым. куплетны, .

куплетыст, , м.

Эстрадны артыст, які выконвае сатырычныя, жартаўлівыя песенькі.

|| ж. куплетыстка, .

купон, , м.

  1. Адразны талон у каштоўных паперах на атрыманне працэнтаў з іх.

  2. Адрэз тканіны на касцюм, спадніцу і пад., звычайна ў раскроеным выглядзе.

|| прым. купонны, .

купчасты, .

Пра дрэвы, кветкі: пышны, з густой кронай.

  • Купчастая вішня.

|| наз. купчастасць, .