Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыладзіць, ✂; зак.

  1. што да чаго. Прыстасаваць, прырабіць.

    • П. аглоблі да саней.
  2. Зрабіць адпаведным па размерах, падагнаць.

    • П. раму да акна.
  3. Тое, што і прыстроіць​1 (у 2 знач.; разм.).

    • П. сына на завод.

|| незак. прыладжваць, ✂.

|| наз. прыладка, ✂ і прыладжванне, ✂.

прылажыцца, ✂; зак.

  1. Тое, што і прыкласціся.

  2. Дакрануцца губамі, цалуючы;

    • П. да ручкі.

|| незак. прыкладацца, ✂.

|| наз. прыкладанне, ✂ і прыкладванне, ✂.

прылажыць, ✂; зак.

Тое, што і прыкласці.

  • П. палец да вуснаў.
  • П. намаганні.
  • П. рукі да чаго-н. (перан. пачаць рабіць што-н., праявіўшы ініцыятыву).

|| незак. прыкладаць, ✂ і прыкладваць, ✂.

|| наз. прыкладанне, ✂ і прыкладванне, ✂.

прылазнік, ✂, м.

Памяшканне для раздзявання ў лазні.

прылаўчыцца, ✂; зак. (разм.).

Злаўчыцца, прыстасавацца.

  • П. поўзаць па-пластунску.

прылашчыць, ✂; зак.

Праявіць ласку, добрыя адносіны да каго-н.

  • П. дзіця.

|| незак. прылашчваць, ✂.

прылгаць, ✂; зак. (разм.).

Расказваючы, сказаць няпраўду, прыманіць.

прылеглы, ✂.

  1. Які прылягае да чаго-н., мяжуецца з чым-н.

    • Прылеглыя астравы.
  2. У матэматыцы: які прымыкае, сумежны.

    • П. вугал.
  3. Які сапсаваўся ад доўгага ляжання.

    • Прылеглая мука.

прылегчы, ✂; зак.

  1. гл. прылягаць.

  2. Легчы ненадоўга.

    • П. адпачыць.
  3. Схіліцца, прыгнуцца.

    • Збажына прылегла ад дажджу.

прылётны, ✂.

Пра птушак: які прылятае адкуль-н., не мясцовы, пералётны.