Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

свякроў, ✂, ж.

Маці мужа.

свякруха, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і свякроў.

свянціць, ✂; незак.

Тое, што і свяціць​2.

|| зак. пасвянціць, ✂.

свянцоны, ✂.

Пасвячоны, асвячоны.

  • Свянцоная вада.
  • С. хлеб.

свярбець, ✂; незак.

  1. Выклікаць адчуванне казытлівага болю, адчуваць гэты боль.

    • Ад крапівы пякуць і свярбяць ногі.
    • Цела свярбіць.
  2. перан., безас. Пра неадольнае жаданне зрабіць што-н.

    • Цэлы дзень свярбела паехаць па грыбы.

◊

  • Язык свярбіць у каго (разм.) — хто-н. не можа стрымацца, каб не сказаць што-н.

Рукі свярбяць (разм.) —

  • 1) хочацца пабіцца;
  • 2) хочацца прыкласці рукі да якой-н. справы.

свярдзёлак, ✂, м.

Невялікі свердзел.

  • С. заўсёды патрэбны ў гаспадарцы.

свята, ✂, н.

  1. Урачысты дзень у гонар або ў памяць якой-н. падзеі, даты.

    • С. Перамогі.
  2. Выхадны, нерабочы дзень.

  3. Дзень ці дні, якія адзначаюцца царквою або традыцыйна ў гонар якой-н. падзеі ці святога.

    • С. нараджэння Хрыста.
    • С. Новага года.
  4. Урачыстасць з прычыны чаго-н.

    • Сямейнае с.
    • На сэрцы с. (перан.).
    • І на нашай вуліцы с. (у нас радасць, урачыстасць).
  5. Дзень гульняў, забаў і пад.

    • Спартыўнае с.

|| прым. святочны, ✂.

святар, ✂, м.

У праваслаўі: служыцель культу, які вядзе царкоўныя богаслужбовыя трэбы (хрысціны, вянчанне, паніхіды, споведзь); іерэй, свяшчэннік.

|| прым. святарскі, ✂.

святататнік, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек, які чыніць, учыніў святатацтва.

святатацтва, ✂, н. (кніжн.).

Зневажанне, ганьбаванне чаго-н. святога, запаветнага (першапачаткова царкоўнай святыні).

|| прым. святатацкі, ✂.