Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

правіянт, ✂, м. (уст.).

Прадукты для арміі.

|| прым. правіянцкі, ✂.

правобраз, ✂, м. (кніжн.).

  1. Тое, што з’яўляецца ўзорам для чаго-н.

    • П. будучага горада.
  2. Асоба, якая з’явілася асновай для стварэння літаратурнага персанажа; прататып.

праводзіць, ✂; незак.

  1. гл. правесці.

  2. Быць правадніком (у 1 знач.) чаго-н.

    • Метал добра праводзіць электрычнасць.

праводка, ✂, ж.

  1. гл. правесці.

  2. Сетка правадоў для перадачы току нізкага напружання.

    • Электрычная п.

праводнасць, ✂, ж. (спец.).

Здольнасць прапускаць праз сябе электрычны ток, цяпло, гук і пад.

  • П. металаў.

правулак, ✂, м. (разм.).

Вузкая вуліца паміж дамамі.

|| прым. правулачны, ✂.

правучыцца, ✂; зак.

Правесці які-н. час за вучэннем.

  • Правучыўся шэсць гадоў.

правучыць, ✂; зак.

  1. Пакараць для постраху.

    • П. дурасліўца.
  2. Правесці які-н. час, вучачы што-н.

    • П. урокі ўвесь вечар.

|| незак. правучваць, ✂.

правы​1 ✂ прым.

  1. Які знаходзіцца, размешчаны з боку, што з’яўляецца процілеглым леваму.

    • Правая рука (таксама.: галоўны памочнік).
    • П. бераг ракі.
  2. У палітыцы: кансерватыўны, рэакцыйны, варожы ўсякаму прагрэсу.

    • Чалавек правых поглядаў.

правы​2 ✂ прым.

  1. Справядлівы, праўдзівы.

    • Наша справа правая.
  2. Не вінаваты, які не парушае законы.

    • Суд прызнаў яго правым.
  3. часцей кар. ф. (праў, права). Які правільна, беспамылкова думае, гаворыць, дзейнічае.

    • Ён тут абсалютна праў.