Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ламацца, ; незак.

  1. Раздзяляцца, распадацца на часткі.

    • Ломяцца, як шкло, ільдзіны.
  2. Псавацца, станавіцца непрыгодным.

    • Калёсы ломяцца ад грузу.
  3. Парушацца, разбурацца (пра што-н. прывычнае, запланаванае).

    • Часта мае планы ламаліся.
  4. Быць перапоўненым мноствам чаго-н., гнуцца пад цяжарам.

    • Стол ламаўся ад яды.
    • Гоме ломіцца ад сліў.
  5. перан. Пра мужчынскі голас у пераходным узросце: змяняць свой тэмбр і дыяпазон.

  6. Ісці напралом, імкнуцца сілай пранікнуць куды-н. (разм.).

    • Ламацца ў дзверы.

  • Ламацца ў адчыненыя дзверы — даводзіць тое, што ўсім вядома.

|| зак. зламацца, і паламацца, .

ламаць, ; незак.

  1. Згінаючы або ўдараючы з сілай, аддзяляць кускі чаго-н.

    • Л. вецце.
    • Л. лёд.
  2. Разбіваючы, разбураючы, даводзіць да непрыгоднасці, псаваць.

    • Л. стары дом.
  3. перан. Пераадольваць, знішчаць што-н. аджыўшае.

    • Л. старыя звычаі.
  4. перан. Рэзка (крута) змяняць.

    • Л. свой характар.
  5. перан. Выклікаць хваравітае адчуванне ламоты.

    • Ломіць косці.

  • Ламаць шапку перад кім (уст.) — уніжацца, ліслівіць.

  • Ламаць галаву над чым (разм.) — біцца над рашэннем якой-н. задачы, якога-н. пытання.

|| зак. паламаць, і зламаць, .

|| наз. паломка, .

|| наз. ламанне, і ломка, .

ламачча, , н., зб.

  1. Абламаныя сухія галіны дрэў, якія валяюцца ў лесе.

    • Збіраць л.
  2. Ламаныя, непрыгодныя для карыстання прадметы.

    • Жалезнае л.
    • Поўная хата ламачча.

ламачына, , ж. (разм.).

Старая паламаная або сапсаваная рэч.

  • Не стрэльба, а л.

ламбард, , м.

Установа для выдачы грашовай пазыкі пад заклад маёмасці.

|| прым. ламбардны, .

ламота, , ж.

Тупыя працяглыя болі ў касцях.

|| прым. ламотны, .

лампада, , ж.

Невялікая пасудзіна з кнотам, якая напаўняецца драўляным маслам і запальваецца перад абразамі.

|| памянш. лампадка, .

|| прым. лампадны, .

лампас, , м.

Шырокая паласа з каляровага сукна, нашытая на форменныя штаны ўздоўж бакавога шва.

  • Генеральскія лампасы.

|| прым. лампасны, .

лампіён, , м. (спец.).

Ліхтар з каляровай паперы або шкла для асвятлення ці ілюмінацыі.

|| прым. лампіённы, .

ланалін, , м.

Жывёльны воск; выкарыстоўваецца ў медыцыне, касметыцы, парфумерыі.

|| прым. ланалінавы, .

  • Ланалінавая змазка.
  • Ланалінавае мыла.