Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

верхалаз, ✂, м.

  1. Рабочы, спецыяліст па выкананню работ на вялікай вышыні.

  2. Гарэза, свавольнік (разм.).

|| ж. верхалазка, ✂.

|| прым. верхалазны, ✂.

  • Верхалазныя работы.

верхам, прысл.

Зверху, па версе.

  • Агонь пайшоў в.

верхатура, ✂, ж. (разм.).

Высока размешчаная частка чаго-н.

  • Сядзець на верхатуры.

верхні, ✂.

  1. Які знаходзіцца, размешчаны на версе, вышэй за іншых.

    • В. слой.
    • Верхняя губа.
  2. Блізкі да вытокаў.

    • Верхняе цячэнне.
  3. Які надзяваецца зверху на што-н.

    • Верхняе адзенне.
  4. Які адносіцца да вярхоў (у 8 знач.).

    • В. рэгістр.

верхня...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «верхне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. верхнядзвінскі, верхняволжскі.

верш, ✂, м.

  1. Невялікі мастацкі твор, напісаны рытмізаванай мовай.

    • Зборнік вершаў.
    • Вершы Максіма Багдановіча.
  2. Адзінка рытмічна арганізаванай мовы, вершаваны радок.

    • Памер верша.
    • Раман у вершах.
  3. Рытмізаваная мова.

    • Гаварыць вершам.

○

  • Белы верш — верш без рыфмы.

  • Вольны верш — верш, які не мае рыфмы і характарызуецца няпэўнай колькасцю стоп у радку.

  • Верш у прозе — невялікі эмацыянальна насычаны твор ў празаічнай форме.

|| прым. вершавы, ✂.

вершаваны, ✂.

Які мае адносіны да вершаў, вершаскладання, напісаны вершамі, не празаічны.

  • Вершаваная форма.
  • В. фельетон.

вершазнаўства, ✂, н.

Навука пра верш і вершаскладанне.

|| прым. вершазнаўчы, ✂.

вершаплёт, ✂, м. (разм. пагард.).

Дрэнны, бяздарны паэт.

|| ж. вершаплётка, ✂.

|| прым. вершаплёцкі, ✂.

вершаскладанне, ✂, н.

Будова вершаванай мовы.

  • Сілабічнае в.