верш назоўнік | мужчынскі род
-
Невялікі мастацкі твор, напісаны рытмізаванай мовай.
- Зборнік вершаў.
- Вершы Максіма Багдановіча.
-
Адзінка рытмічна арганізаванай мовы, вершаваны радок.
- Памер верша.
- Раман у вершах.
-
Рытмізаваная мова.
- Гаварыць вершам.
- Белы верш — верш без рыфмы.
- Вольны верш — верш, які не мае рыфмы і характарызуецца няпэўнай колькасцю стоп у радку.
- Верш у прозе — невялікі эмацыянальна насычаны твор ў празаічнай форме.
|| прыметнік: вершавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)