Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цяслярства, , н.

Рамяство, занятак цесляра.

  • Займацца цяслярствам.

цяслярыць, ; незак.

Працаваць цесляром.

  • Ён яшчэ на поўную сілу цяслярыць.

|| наз. цясляранне, .

цясніна, , ж.

Вузкая, глыбокая рачная даліна з крутымі стромкімі схіламі.

  • Глыбокая ц. Дар’яла.

цясніцца, ; незак. (разм.).

  1. Размяшчацца ў вялікай колькасці на невялікай прасторы блізка адзін ад аднаго.

  2. перан. Пра думкі, пачуцці: захапляць, напаўняць сабою.

    • У галаве цясніліся думкі.
  3. Станавіцца цясней, вызваляючы месца для каго-, чаго-н.; пацясняцца.

цясніць, ; незак.

  1. Прымушаць адступіць; адцясняць.

    • Ц. варожыя флангі.
  2. Абмяжоўваць каго-н. у прасторы, плошчы.

    • Не буду я вас ц., паеду да сына.
  3. Сціскаць, спіраць (грудзі, дыханне і пад.).

    • Праксэда адчувала, як цясніла ёй дыханне.

цяснота, , ж. (разм.).

Тое, што і цесната.

цяўе, , н., зб. (абл.).

Націнне.

  • Маці наламала бурачнага цяўя.

цяўкаць, ; незак.

Пра сабак, лісіц, шчанят: адрывіста брахаць.

  • Лісяня цяўкала, як сабака.

|| аднакр. цяўкнуць, .

|| наз. цяўканне, .

цяўнік, , м., зб. (разм.).

Тое, што і цяўе.

  • Наламаць цяўніку.

цяцера, , ж. (разм.).

  1. Тое, што і цецярук.

  2. перан. Пра някемлівага, няспрытнага чалавека (разм. неадабр.).

    • Глухая ц. (пра глухога чалавека).
    • Сонная ц. (пра вялага, соннага чалавека).