Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тут​1, прысл.

  1. У гэтым месцы.

    • Т. многа ягад.
    • Т. пабудуем дом.
  2. У гэты час, у гэты момант.

    • А т. і бацька зайшоў у хату.
  3. часц. У спалучэнні з займеннікамі і прыслоўямі «як», «які», «дзе», «куды», «калі» ўжыв. у рытарычных пытаннях для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання.

    • І як т. яму не верыць?
    • І дзе т. дзенешся?
  4. у знач. часц. Выкарыстоўваецца пры пераходзе да якой-н. тэмы, прыкладу.

    • Т. мы ўбачылі, што вярнуўся гаспадар.

◊

  • Тут жа (разм.) — адразу ж.

  • Тут як тут (разм.) — аб нечаканым з’яўленні каго-, чаго-н.

тут​2, ✂, м., зб.

Тутавае дрэва.

тутавод, ✂, м.

Спецыяліст у галіне тутаводства.

тутаводства, ✂, н.

Развядзенне тутавага дрэва як галіна шаўкаводства.

|| прым. тутаводчы, ✂.

тутавы, ✂.

Які мае адносіны да тутавага дрэва.

  • Т. ліст.

○

  • Тутавае дрэва — паўднёвае дрэва з ядавітымі пладамі, лісце якога выкарыстоўваецца як корм для шаўкапрада; шаўкоўніца.

тутаўнік, ✂, м.

  1. Тутавае дрэва.

  2. зб. Драўніна гэтага дрэва.

  3. Участак, засаджаны тутавымі дрэвамі.

тутэйшы, ✂.

Які родам з гэтай мясцовасці, жыве тут, не прыезджы.

  • Тутэйшыя жыхары.

туф, ✂, м.

Порыстая горная парода вулканічнага або асадачнага паходжання, якая выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял.

|| прым. туфавы, ✂.

туфлі, ✂, м.

Абутак, які закрывае нагу ніжэй шчыкалаткі.

  • Жаночыя т.

|| памянш. туфелькі, ✂.

|| прым. туфельны, ✂.

тухлаваты, ✂.

Трохі тухлы.

  • Тухлаватае мяса.