Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

няскладны, .

  1. Які не вызначаецца складнасцю, зграбнасцю; нязграбны.

    • Няскладная фігура.
  2. Пазбаўлены лагічнай паслядоўнасці, сувязі.

    • Няскладная размова.

|| наз. няскладнасць, .

няскораны, .

Які не скарыўся сіле, уладзе каго-, чаго-н.

  • Н. народ.

|| наз. няскоранасць, .

няслава, , ж.

Благая слава, ганьба.

  • За благія ўчынкі дзяцей бацькам н.

няславіць, ; незак.

Сваімі паводзінамі, учынкамі ганьбіць, прыносіць няславу каму-н.

  • Дурныя плёткі няславілі ўвесь род Барыса.

няспраўны, .

  1. Які мае пашкоджанні; сапсаваны.

    • Н. матор.
  2. Неакуратны, нядобрасумленны ў выкананні сваіх абавязкаў, даручэнняў і пад.

    • Н. плацельшчык.

|| наз. няспраўнасць, .

няспрытны, .

Нялоўкі, непаваротлівы, марудны ў рабоце.

  • Няспрытныя рукі.

|| наз. няспрытнасць, .

няспынны, .

  1. Такі, што адбываецца бесперастанку, не спыняецца.

    • Няспыннае цячэнне ракі.
  2. Які рухаецца суцэльнай паласой.

    • Няспыннае людское мора.

|| наз. няспыннасць, .

нястача, , ж.

  1. Адсутнасць каго-, чаго-н. у неабходнай колькасці; недахоп.

    • Н. рабочых.
  2. Выяўленая пры праверцы чаго-н. недастача грашовых, матэрыяльных сродкаў, тавараў і пад.

    • Пакрыць нястачу тэрмінова.
  3. Адсутнасць сродкаў для існавання; беднасць.

    • Прыціснутыя нястачаю, людзі шукалі пабочных заробкаў.

нястомны, .

  1. Які не ведае стомы; настойлівы, упарты.

    • Н. працаўнік.
    • Н. ў пошуках ісціны.
  2. Неаслабны, пастаянны.

    • Н. гоман птушак.

|| наз. нястомнасць, .

нястрыманы, .

  1. Які не можа валодаць сабой, стрымлівацца.

    • Н. чалавек.
  2. Якога немагчыма стрымаць.

    • Нястрыманая сіла.
    • Н. смех.

|| наз. нястрыманасць, .