назоўнік | жаночы род
Адсутнасць каго-, чаго-н. у неабходнай колькасці; недахоп.
- Н. рабочых.
Выяўленая пры праверцы чаго-н. недастача грашовых, матэрыяльных сродкаў, тавараў і пад.
- Пакрыць нястачу тэрмінова.
Адсутнасць сродкаў для існавання; беднасць.
- Прыціснутыя нястачаю, людзі шукалі пабочных заробкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)