Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прывязацца, ; зак. (разм.).

  1. Прымацавацца да чаго-н. вяроўкай.

    • П. поясам да слупа.
  2. перан., да каго-чаго.

    • Пачаць дакучаць, прыставаць.
    • П. з пытаннямі.
  3. перан., да каго-чаго або за кім-чым.

    • Пачаць неадступна ісці за кім-, чым-н.
    • Сабака прывязаўся да хлопчыка.

|| незак. прывязвацца, .

прывязаць, ; зак.

  1. што да чаго. Прымацаваць, завязваючы.

    • П. лейцы да канавязі.
  2. каго-што да каго-чаго. Прымацаваць, злучаючы рэменем, вяроўкай і пад.

    • П. каня да дрэва.
  3. перан., што да чаго. У думках злучыць, суаднесці з чым-н.

    • П. пабудову да мясцовасці.

|| незак. прывязваць, .

|| наз. прывязка, і прывязванне, .

прывязны, .

Які мае прыстасаванне для прывязвання, такі, які можна прывязаць.

  • Прывязныя лыжы.

прывязь, , ж.

У спалучэннях: на прывязі, на прывязь, з прывязі і пад.: тое, чым хто-н. прывязаны (рэмень, ланцуг і пад.).

  • Трымаць сабаку на прывязі.
  • Хадзіць на прывязі.

прыгаварыць, ; зак.

Вынесці абвінаваўчы прыгавор каму-н.

  • П. да турэмнага зняволення.

|| незак. прыгаворваць, .

прыгавор, , м.

  1. Рашэнне, вынесенае судом пасля разбору судовай справы.

    • Абвінаваўчы п.
    • Апраўдальны п.
    • П. абскарджанню не падлягае.
  2. перан. Увогуле пастанова, рашэнне, меркаванне з ацэнкай чаго-н.

    • Суровы п. гісторыі.

прыгаворваць, ; незак.

Гаварыць, робячы што-н., суправаджаць што-н. словамі.

  • Біць і п.

прыгаворка, , ж.

Вострыя, забаўныя словы, словазлучэнні, якія ўстаўляюцца ў гаворку.

  • Гаварыць з прыгаворкамі.

прыгадацца, ; зак.

Прыйсці на памяць, успомніцца.

  • Прыгадалася далёкае мінулае.

|| незак. прыгадвацца, .

прыгадаць, ; зак.

  1. Прыпомніць, узнавіць у памяці.

    • П. падрабязнасці здарэння.
  2. Напомніць, навесці на ўспамін.

    • Гэта пісьмо прыгадала мне мінулае.
  3. Прыпомніць зробленае кім-н., каб адпомсціць, пакараць за гэта (разм.).

    • Мы гэта табе яшчэ прыгадаем!

|| незак. прыгадваць, .