Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чарціць, ✂; незак.

  1. Праводзіць лінію, рысу.

    • Ч. лініі ў сшытку.
    • Ч. круг цыркулем.
  2. Рабіць чарцёж чаго-н.

    • Ч. план дома.

|| зак. начарціць, ✂.

|| наз. чарчэнне, ✂.

чарцяня, ✂ і чарцянё, ✂, н.

  1. Паводле забабонных уяўленняў: дзіцяня чорта; маленькі чорт.

  2. перан. Пра гарэзлівае, свавольнае дзіця (разм.).

|| прым. чарцянячы, ✂.

чары, ✂.

  1. Чарадзейства, чараўніцтва.

    • Яна ведала нейкія ч.
  2. Прывабнасць, чароўнасць, абаянне.

    • Ім валодалі непазбыўныя ч.

чарэнь, ✂, ж.

  1. Верхняя знешняя частка рускай печы, ляжанка.

    • Грэцца на чарэні.
  2. Гарызантальная паверхня ўнутры рускай печы, под.

|| прым. чарэневы, ✂.

чарэшня, ✂, ж.

Пладова-ягаднае дрэва, падобнае на вішню, а таксама ягады яго.

|| прым. чарэшневы, ✂.

  • Чарэшневая костачка.
  • Чарэшневае варэнне.