Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзёран, ✂, м.

Густа зарослы травой, пераплецены карэннем раслін верхні слой глебы, а таксама выразаныя пласты з гэтага слоя, якімі ўмацоўваюць адхоны, абкладаюць клумбы і інш.

  • Дбайнай садоўніцкай рукой абкладзены зялёным дзёрнам клумбы.

|| прым. дзярновы, ✂.

дзёрзкі, ✂.

Непачцівы, грубы, нахабна-задзірлівы.

  • Д. адказ.
  • Дзёрзка (прысл.) паводзіць сябе.

|| наз. дзёрзкасць, ✂.

дзёрты, ✂.

Здроблены на тарцы (пра бульбу).

  • Аладкі з дзёртай бульбы.

дзёру у знач. вык. (разм.).

Тое, што і драла, наўцёкі.

  • Яму што, схапіў ды д.

◊

  • Даць (задаць) дзёру (разм.) — пабегчы наўцёкі.

дзіва, ✂, н. (разм.).

Тое, што выклікае здзіўленне, цуд.

  • Што за д.?
  • Вось гэта дык д.!

◊

  • Дзіва дзіўнае (разм.) — вялікае дзіва.

  • Дзіву давацца (разм.) — моцна здзіўляцца.

  • На дзіва (разм.) — надта добра (удацца, выйсці, атрымацца).

дзівак, ✂, м.

Чалавек з незвычайнымі схільнасцямі, звычкамі, поглядамі; арыгінал.

  • Вунь чаго натварыў гэты д.

|| ж. дзівачка, ✂.

дзівакаваты, ✂ (разм.).

Дзівацкі, з дзівацтвамі (пра чалавека).

  • Д. дзед.

|| наз. дзівакаватасць, ✂.

дзівасіл, ✂, м.

Травяністая шматгадовая расліна сямейства складанакветных з вялікім прадаўгаватым лісцем і жоўтымі кветкамі; корань дзівасілу выкарыстоўваецца ў медыцыне.

|| прым. дзівасілавы, ✂.

дзівацкі, ✂.

Уласцівы дзіваку.

  • Д. ўчынак.

|| наз. дзівацтва, ✂.

дзівіцца, ✂; незак.

  1. Прыходзіць у здзіўленне.

    • Лесаруб дзівіўся з сына, як той карчуе пні.
    • Вераб’і і тыя дзівяцца з цябе.
  2. Захапляцца. Ён дзівіўся чысцінёй вуліц і парадкам.

  3. Зайздросна здзіўляцца.

    • Дзіўлюся вашай настойлівасці і ўмельству.
  4. Любавацца, углядаючыся.

    • Кожную ночку на зорку дзіўлюся.