Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вольніца, , ж.

  1. Свабода, незалежнасць (разм.).

  2. Даўней: беглае насельніцтва, пераважна прыгонныя сяляне, якія асядалі на ўскраінах Маскоўскай дзяржавы і дамагаліся сваёй незалежнасці.

    • Казацкая в.

вольны, .

  1. Свабодны, незалежны.

    • Вольныя людзі.
    • Вольная праца.
  2. Свабодны, нічым не абмежаваны.

    • Вольнае жыццё
    • В. вецер.
    • Вольнаму воля (пра чалавека, які можа паступаць па свайму меркаванню).
  3. Нікім, нічым не заняты.

    • Вольнае месца ў вагоне.
    • Вольная пасада (вакантная).
    • Вольная хвіліна.
  4. Не абмежаваны якімі-н. перашкодамі, прадметамі, бязмежны; які знаходзіцца на свабодзе.

    • В. акіян.
    • В. ход.
  5. Не абмежаваны якімі-н. правіламі, законам.

    • В. продаж сельскагаспадарчых прадуктаў.
  6. Нястрыманы, які выходзіць за межы прынятых норм.

    • Вольнае абыходжанне.
  7. Свабодалюбны.

    • Вольная думка, натура.
  8. Не заціснуты, не замацаваны ў чым-н.

    • В. канец вяроўкі.

  • Вольныя рухі або практыкаванні — гімнастычныя практыкаванні без прылад.

  • Вольны верш — разнастайны, звычайна ямбічны верш.

  • Вольны горад — самастойны горад-дзяржава ў сярэднія вякі.

  • Вольны пераклад — не літаральны пераклад.

  • Вольны стыль — у спартыўных спаборніцтвах: стыль плавання, які выбірае сам плывец.

  • Па вольнаму найму — аб службе неваенных у ваеннай установе.

|| наз. вольнасць, .

вольт1, , м. (спец.).

  1. У манежнай яздзе: круты кругавы паварот направа або налева, які выконваецца адным коннікам ці групай іх адначасова.

  2. У фехтаванні: ухіліцца ад удару праціўніка.

вольт2, , м.

Адзінка электрычнага напружання і электрычнай сілы.

вольха, , ж.

Лісцевае дрэва сямейства бярозавых, якое расце ў сырых месцах.

|| прым. альховы, .

воля, , ж.

  1. Здольнасць ажыццяўляць свае жаданні, пастаўленыя перад сабой мэты.

    • Сіла волі.
    • Выхаванне волі.
  2. да чаго. Свядомае імкненне да ажыццяўлення чаго-н.

    • В. да перамогі.
  3. Жаданне, патрабаванне.

    • Дыктаваць сваю волю.
    • Апошняя в. (запавет).
  4. Улада, права.

    • Гэта ў тваёй волі.
    • Ваша добрая в. або в. ваша (рабіце, як лічыце патрэбным).
    • На волю лесу (без падтрымкі, дапамогі, нагляду).
  5. Свабода ў праяўленні чаго-н.

    • Даць волю пачуццям.
    • Рукам волі не давай (не біся).
  6. Свабода, незалежнасць; проціл. няволя.

    • Змагацца за волю і незалежнасць народа.
  7. Становішча, пры якім жыццё чалавека, жывёл, птушак не абмежавана ўмовамі зняволення.

    • Выйсці на волю.
    • Выпусціць жураўля на волю.
  8. Прастор, прыволле.

    • Тут дзецям в.

|| прым. валявы, .

  • Валявыя рашэнні.

воляй-няволяй, прысл.

Незалежна ад задання, паняволі.

  • Воляй-няволяй прыходзіцца згадзіцца.

вон, прысл. і часц.

  1. прысл. Прэч, на двор.

    • Выгнаць з хаты в.
  2. часц. Рашучае патрабаванне выбірацца адкуль-н., выходзіць.

    • В. адсюль!

вонкавы, .

  1. Знешні, знадворны.

    • В. выгляд.
    • Вонкавае падабенства.
    • Вонкавая паверхня.
  2. Які праяўляецца толькі са знешняга боку, не закранаючы сутнасці чаго-н.

    • Твар яго здаваўся вонкава (прысл.) спакойным.
  3. перан. Паказны, паверхневы, пазбаўлены глыбіні.

    • Пафас гэтых вершаў толькі в.

|| наз. вонкавасць, .

вопіс, , м.

  1. гл. апісаць.

  2. Спіс рэчаў, папер і пад., складзены для ўліку.

    • Інвентарны в.
    • В. архіўных спраў.